Sunday, 20 February 2022 10:31
|
||
There are no translations available.
Святочнай беларускай песняй пад назвай "Зямля з блакітнымі вачамі" ярка і запамінальна павіншавала ўсіх прысутных вучаніца 8 "Б" класа Ганчарова Вікторыя. Таксама нашы прыгажуні- васьмікласніцы Анікіна Ксенія, Ганчарова Вікторыя і Белякова Ганна былі вядучымі гэтай святочнай праграмы. А нашы цудоўныя пяцікласнікі Абрамава Ульяна, Харланава Арына, Сырамятнікаў Міхась, Карбоўская Анастасія, Кавалёў Максім, Сяргеева Лізавета, Кавалёў Герман, Лаўшук Ксенія выразна чыталі радкі пра родную мову з вершаў беларускіх паэтаў. Вучаніца 5 "Г" класа Клеменцава Каміла і вучаніцы 6 "Б" класа Дзегцярова Анастасія, Шыпіцына Маргарыта дружным трыа цудоўна выканалі прыгожую песню "Беларусь мая сінявокая". Вучаніцы 5 "Г" класа Шамкіна Паліна, Давыдава Васіліса і Лаўшук Ксенія па чарзе прачыталі пранікнёныя радкі пра мову з верша П.Броўкі "Калі ласка". Эмацыянальна выступіла з вершам В.Жуковіча "Мова" вучаніца 5 "Г" класа Корбут Паліна. Яе яркае выступленне надоўга запомніцца ўдзячным слухачам. Вясёлы танец "Полька беларуская" ў выкананні шасцікласніц у прыгожых беларускіх касцюмах Скараходавай Ульяны, Стасенка Яраславы, Панцюховай Вікторыі ледзь не прымусіў танчыць гледачоў у зале. Працягнула святочную праграму наша пяцікласніца Крукава Яна з цікавай песняй "Сябруюць усе", і гэта было, па-сапраўднаму, яркае і артыстычнае выкананне! Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Мікалаеўна прачытала са сцэны свой верш пра Радзіму і мову "Запавет вучням". Аказвалі ўсебаковую дапамогу нашым выканаўцам і забяспечвалі тэхнічнае суправаджэнне на працягу ўсяго канцэрта настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Данілаўна і настаўнік інфарматыкі Кірыл Ігаравіч. А настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Ірына Аляксандраўна і Ірына Сяргееўна падрыхтавалі для вучняў гульню - квэст з цікавымі загадкамі, лінгвістычнымі задачкамі і складанымі рэбусамі. Вялікі дзякуй усім удзельнікам свята! Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе чытачоў 24 лютага. |