Печать
20.02.2022 10:31

IMG 20220219 204652 446 19 лютага 2022 года ў  гімназіі № 71 адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы. Гэтае свята было  прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага  ва ўсім свеце. Актыўны ўдзел у правядзенні гэтага святочнага мерапрыемства прынялі нашы таленавітыя вучні 5-8 класаў. 

 Святочнай беларускай  песняй пад назвай "Зямля з блакітнымі вачамі" ярка і запамінальна  павіншавала ўсіх прысутных вучаніца 8 "Б" класа Ганчарова Вікторыя. Таксама нашы прыгажуні- васьмікласніцы Анікіна Ксенія, Ганчарова Вікторыя і Белякова Ганна былі вядучымі гэтай святочнай праграмы. А нашы цудоўныя пяцікласнікі  Абрамава Ульяна, Харланава Арына, Сырамятнікаў Міхась, Карбоўская Анастасія, Кавалёў Максім,  Сяргеева Лізавета, Кавалёў Герман, Лаўшук Ксенія  выразна чыталі  радкі пра родную мову з вершаў беларускіх паэтаў. Вучаніца 5 "Г" класа Клеменцава Каміла і вучаніцы 6 "Б" класа Дзегцярова Анастасія, Шыпіцына Маргарыта  дружным трыа цудоўна выканалі прыгожую песню "Беларусь мая сінявокая". Вучаніцы 5 "Г" класа Шамкіна Паліна, Давыдава Васіліса і  Лаўшук Ксенія па чарзе прачыталі пранікнёныя  радкі пра мову з верша П.Броўкі "Калі ласка". Эмацыянальна выступіла з вершам В.Жуковіча "Мова" вучаніца 5 "Г" класа Корбут Паліна. Яе яркае выступленне надоўга запомніцца ўдзячным слухачам.  Вясёлы танец "Полька беларуская" ў выкананні шасцікласніц у прыгожых беларускіх касцюмах Скараходавай Ульяны, Стасенка Яраславы, Панцюховай Вікторыі  ледзь не прымусіў  танчыць гледачоў у зале. Працягнула святочную праграму наша пяцікласніца Крукава Яна з цікавай песняй "Сябруюць усе", і гэта было, па-сапраўднаму, яркае і артыстычнае выкананне! Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Мікалаеўна прачытала са сцэны свой верш пра Радзіму і мову "Запавет вучням". Аказвалі ўсебаковую дапамогу нашым выканаўцам і  забяспечвалі тэхнічнае суправаджэнне на працягу ўсяго канцэрта  настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Данілаўна і  настаўнік інфарматыкі Кірыл Ігаравіч. А  настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Ірына Аляксандраўна і Ірына Сяргееўна падрыхтавалі для вучняў гульню - квэст з цікавымі загадкамі, лінгвістычнымі задачкамі і складанымі рэбусамі. Вялікі дзякуй усім удзельнікам свята!

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе чытачоў 24 лютага.