Печать
21.02.2016 19:57

21 лютага 2016 года ў гімназіі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы.

Раніцай валанцёры запрашалі дзяцей і дврослых прыняць удзел у акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску!» Гэтая прапанова спадабалася і ўвесь дзень мы гаварылі і чулі ў адказ прыгожую мову нашых продкаў.

Пяшчо-о-ота, мі-і-іласць, натхне-е-енне... Паводле даследаванняў ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай.

Члены секцыі запрашалі усіх жадаючых запісаць на дошцы самыя спеўныя, ласкавыя, на іх позірк, беларускія словы…

Удзельнікі акцыі запоўнілі усю дошку словамі роднай мовы. Некаторыя з дарослых прызналіся, што шмат слоў для іх былі невядомыя і цікавыя.

“Якая цудоўная родная мова!” – гэтыя словы не раз гучалі на працягу дня. Такім чынам, арганізатары і, спадзяемся, ўдзельнікі акцыі яшчэ раз пераканаліся ў тым, што самая мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі.

On February 21st The International Mother Tongue Day was celebrated.  Volunteers suggested taking part in action “Speak Belarussian”. Everyone liked this suggestion and the whole day we’ve been speaking and enjoying nice Belarussian language.

According to UNESCO research Belarussian language is considered to be the most melodious language after Italian.

Everyone could write down the kindest, in their opinion, Belarussian words.

Some adults admitted that some of the words were unknown and interesting.

“What an amazing mother-tongue!”- these words were heard more than once.

Thus, organizers and participants fully realized that Belarussian language is the most melodious, the richest, the most living and ancient language. And it deserves to be loved and spoken.